Альберых II Спалецкі
Альберых II Спалецкі | |
---|---|
італ.: Alberigo II di Spoleto | |
Нараджэнне |
каля 912 |
Смерць |
31 жніўня 954[1] |
Бацька | Альберых I Спалецкі |
Маці | Марозія |
Жонка | Альда Італьянская[d] |
Дзеці | Ян XII і Gregory I, Count of Tusculum[d] |
Альберых II Спалецкі (італ.: Alberigo II di Spoleto; 911—954) — з 932 года рымскі патрыцый і сенатар. Сын Альберыха I і Марозіі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Пасля смерці Альберыха I Марозія ажанілася з Гвіда Тасканскім, а пасля яго смерці з каралём Гуга Італьянскім. Абраза, нанесеная гэтым апошнім свайму пасербу Альберыху II, стала нагодай да паўстання рымлян (у 935 годзе) і выгнання Гуга, пасля чаго Альберых захапіў вярхоўную свецкую ўладу ў Рыме, а сваю матці Марозію і свайго брата Папу Яна XI пасадзіў у турму, дзе яны заставаліся да самай сваёй смерці. У 946 годзе Гуга быў вымушаны прызнаць уладу Альберыха над Рымам.
Пяць Пап падчас кіравання Альберыха былі толькі бязвольнымі марыянеткамі ў яго руках. Ён памёр у 954 годзе, пасля 28-гадовага кіравання.
Яго сын ад Альды Арльскай (дачкі Гуга Італьянскага), Актавіян, атрымаў у спадчыну свецкую ўладу над Рымам, з якой ён восенню955 года, быўшы пад імем Яна XII абраны ў Папы, злучыў і духоўную.
Зноскі
- ↑ Sapere Encyclopedia — De Agostini Editore, 2001. Праверана 2 кастрычніка 2020.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- ЭСБЕ/Альберих // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.